Назва: Праграма нефармальнай адукацыі “Моладзь на карысць грамадству”
Назва арганізацыі: Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” у партнёрстве з РГА “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” і Карпарацыяй “Стрыт Ло” ў 2011-2013 гг.
Апісанне падзеі: У межах праграмы падрыхтаваны і апрабаваны метадычны дапаможнік па інавацыйнай тэхналогіі падрыхтоўкі маладзёжных сацыяльных праектаў (МСП), у якім разглядаюцца крокі МСП і даюцца практычныя парады па іх рэалізацыі з улікам спецыфікі беларускага заканадаўства; праведзены чатыры трэнінгі для спецыялістаў па працы з моладзю; а таксама праведзены пяць цыклаў заняткаў для моладзі па падрыхтоўцы, рэалізацыі і падсумаванні вынікаў маладзёжных сацыяльных праектаў.
Час і месца: Cтудзень 2011 – снежань 2013 года. У наступных населеных пунктах: Мінск, Гродна, Брэст, Віцебск, Гомель, Магілёў, Жлобін, Маладзечна, Масты, Мядзель, Нарач, Паставы і Слуцк.
Для каго: Праграма была накіравана на трэнераў-мультыплікатараў з ліку адукатараў фармальнай і нефармальнай сферы, у т.л. куратараў клубаў ЮНЭСКА і юрыдычных клінік (агульная колькасць – 53 чалавекі), а таксама моладзь ва ўзросце ад 14 да 22 гадоў (агульная колькасць – 724 чалавекі).
Вынікі: У межах праграмы былі запланаваны, рэалізаваны і падсумаваны 42 маладзёжныя сацыяльныя праекты, накіраваныя на вырашэнне мясцовых праблем, якія вызначалі і над вырашэннем якіх працавалі самі маладыя людзі. Удзельнікі праграмы вырашылі шэраг праблемаў сваіх супольнасцяў, у тым ліку абсталяванне пешаходнай дарожкі да школы ў Магілёве, абсталяванне паркоўкі для ровараў у Брэсце, правялі разнастайныя экалагічныя і вланцёрскія акцыі, а таксама інфаріацыйныя і асветніцкія мерапрыемствы. Дзякуючы ўдзелу ў праграме моладзь атрымала неабходныя кампетэнцыі па самаарганізацыі дзеля вызначэння і вырашэння мясцовых патрэбаў сваіх супольнасцяў у будучым.
Інфармацыя пра падзею / публічнасць:
- Першая фаза рэалізацыі праекта задакуметавана ў адмысловым блогу: http://www.belau-streetlaw.blogspot.com/
- Метадычны дапаможнік, падрыхтаваны ў межах праекта, можа быць дасланы па запатрабаванні