Назва: Сайт 90s.by
Назва арганізацыі: ГА “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”
Апісанне падзеі: Сайт 90s.by – гэта спроба зафіксаваць час, даведаўшыся аб ім ад ключавых дзейных асобаў: палітыкаў, пісьменнікаў, грамадскіх дзеячоў, бізнэсмэнаў і журналістаў. На сайце з’явяцца 100 артыкулаў пра асноўныя падзеі 1990–1999 гадоў. Усе артыкулы на сайце заснаваныя на інтэрв’ю сведкаў і ўдзельнікаў падзей, а таксама газетах і відэахроніках таго часу.
Час і месца: Чэрвень 2013 года – старт праекта. праекта. У кастрычніку 2013 таксама адбылася выстава, прысвечаная 90-м; на працягу праекта адбываюцца лекцыі і публічныя дыскусіі пра тэндэнцыі таго часу.
Для каго: За За час існавання праетка сайт наведалі амаль 30 000 чалавек. Сайт мае дзве мэтавыя групы:
– моладзь (16-25), якія не перажылі гэтыя часы, і якія ведаюць пра гэты падзеі з расповедаў бацькоў ці больш сталых сяброў
– моладзь і дарослыя (25+), якім сайт нагадвае пра асноўныя ініцыятывы і праявы салідарнасці беларускага грамадства 90-х
Вынікі:
Праект стымуляваў абмеркаванне эпохі 90-х у Беларусі. Артыкулы, прысвечаныя падзеям 90-х гадоў, з’яўлялліся на сайтах tut.by (праект “Узгадваючы 90-я”), www.nn.by, www.gazetaby.com, www.svaboda.org, www.onliner.by, www.belsat.eu, www.citydog.by ды інш. Цягам 2014-га году з’явілася кніга, прысвечаная медыя-гісторыю 90-х
Інфармацыя пра падзею / публічнасць:
- http://90s.by/
- http://www.facebook.com/90s.by
- http://vk.com/90sby
- https://twitter.com/90s_by
- https://www.youtube.com/user/90sby
крутой проект