Зараз вы тут: Падзея года » 42. Універсітэт Залатога Веку

Назва: “Універсітэт Залатога Веку” ў Гродне

Назва арганізацыі: ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, Гродна

Апісанне падзеі: Праграма накіраваная на павышэнне якасці жыцця сталых жыхароў г. Гродна праз іх інтэлектуальную, сацыяльную і фізічную актывізацыю.

Час і месца: “Універсітэт Залатога Веку” дзейнічае з красавіка 2010 г. у Гродне і з’яўляецца першай беларускай адукацыйна-асветніцкай праграмай для сталых людзей. Праграма працуе ў фармаце акадэмічнага года, які пачынаецца ў кастрычніку і сканчаецца ў красавіку. На конкурс заяўляецца дзейнасць праграмы ў 2013-2014 гг.

Для каго: Асноўнай мэтавай групай праграмы з’яўляюцца сталыя гарадзенцы ва ўзросце ад 55 год і вышэй. Сярод удзельнікаў праграмы пераважаюць жанчыны (90%). Найбольшая колькасць слухачоў мае ўзрост ад 60 да 65 год (15 чалавек былі ва ўзросце, вышэйшым за 75 год).Час іх удзелу ў праграме не абмежаваны. У 2013-2014 гг. удзельнікамі праграмы былі 330 чалавек (50% з іх з’яўляюцца ўдзельнікамі праграмы не менш за 2 гады). Другой прыярытэтнай мэтавай групай з’яўляюцца спецыялісты грамадскіх і дзяржаўных арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйна-асветніцкія праграмы для сталых людзей.

Вынікі: 330 чалавек узялі ўдзел у праграме у 2013-2014 гг. Для удзельнікаў праекта былі арганізаваныя 34 агульныя тэматычных сустрэч, кожную з якіх наведала ў сярэднім 80 чалавек. Таксама працавалі каля 50 секцыі і 6 клубаў па інтарэсах. Агулам у межах секцый і клубаў у 2013/2014 гг. акадэмічным годзе было праведзена 1450 заняткаў.

– Па выніках анкетавання 96% удзельнікаў праграмы адзначылі, што ўдзел у праграме станоўча паўплываў на якасць іх жыцця, паспрыяў павышэнню самаацэнкі, набыццю практычных ведаў і ўменняў, пашырэнню кантактаў з людзьмі.
98% апытаных прадэкларавалі гатоўнасць працягваць удзел у праграме.
– Удзельнікамі праграмы было рэалізавана 10 дабрачынных акцый (удзел у іх брала 60% слухачоў УЗВ).
Так, валанцёры УЗВ былі першымі, хто прыйшоў ратаваць пацярпелыя ад пажару памяшканні гарадзенскай сінагогі (http://uzv.by/dapamoga-senagoze/). Яны актыўна ўдзельнічалі таксама ў дапамозе хворым дзецям і іх бацькам, якімі апякуецца ГА “Гарадзенскі дзіцячы хоспіс”, бяздомным жывёлам (апякуецца ГА “Адданае сэрца”), хворым з псіханеўралагічнага дыспансэру і іншым людзям (http://uzv.by/shkola-dobryih-spravau-padvodzits-pershyiya-vyiniki/).

– 14 слухачоў УЗВ увайшло ў склад валанцёрскай групы “Малодшы брат, малодшая сястра”, якая з красавіка 2014 г. ажыццяўляе дабраахвотную дапамогу яшчэ больш сталым людзям (найперш былым малагадовым вязням фашысцкіх і сталінскіх канцлагераў). http://uzv.by/dobruyu-robim-spravu/

– Апроч таго, слухачы УЗВ бралі актыўны ўдзел у грамадскіх імпрэзах, арганізаваных па-за межамі праграмы (творчыя прэзентацыі, прэзентацыі кніг, моўныя курсы “Мова Нанова” і інш.), што спрыяла іх сацыялізацыі.

– Некаторыя са слухачоў УЗВ заангажаваліся ў дзейнасць мясцовых і агульнабеларускіх грамадскіх ініцыятыў (“Зялёны дазор”, ТБМ).

– Удзельнікі праекта актыўна ўдзельнічалі ў фармаванні навучальнай праграмы УЗВ (9 чалавек распрацавалі модулі і анонсы працы секцыі і сталі іх вядучымі ў 2013-2014 гг., 5 чалавек ініцыявалі арганізацыю працы дадатковых клубаў па інтарэсах (польская мова, “Роднае слова”, “Натхненне”, “Квятарня”, фітнэс, Дні здароўя). 9 з 34 агульных заняткаў было арганізавана пры актыўным удзеле саміх слухачоў УЗВ.
Удзельнікі праекта актыўна рыхтавалі матэрыялы для сайта праграмы uzv.by (15 аўтараў, 46 публікацый).

– Тыднёвую стажыроўку на базе Праграмы прайшлі прадстаўнікі Тэрытарыяльнага цэнтру сацыяльнай дапамогі насельніцтву з г. Маларыта (Брэсцкая вобл.), а таксама з Мінскага гарадскога ўніверсітэту трэцяга ўзросту. Удзельнікі стажыроўкі станоўча ацанілі яе арганізацыю і вынікі (http://uzv.by/urazhanni-syabrovak-stazhorak-z-mensku/, http://uzv.by/maya-stazhyirouka-na-baze-universiteta-zalatoga-veku/, http://vozrast.wix.com/university#!amenities/cee5).

– 30 удзельнікаў Летняй школы адзначылі карыснасць атрыманых ведаў і ўменняў, прадэкларавалі патрэбу ў арганізацыі такіх школ і гатоўнасць да супрацоўніцтва;

– 26 публікацый было пададзена на конкурс для пачынаючых журналістаў у спецнамінацыі “Залатыя Людзі Залатога Веку” у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль” (май, 2014). Заснавальнікам спецнамінацыі была праграма “Універсітэт Залатога Веку”. Пераможцы конкурса былі ўрачыста ўзнагароджаныя ў час Фестывалю (http://3sektar.by/news/vivat-peramozhtsyi-konkursu-i-fotabatla.html);

– 4 міжнародныя валанцёры з Аўстрыі і Польшчы працавалі са сталымі гарадзенцамі ў межах праграмы УЗВ (вялі заняткі па замежных мовах, клубы па інтарэсах, фіксавалі ўспаміны і г.д.), што спрыяла не толькі атрыманню слухачамі УЗВ канкрэтных ведаў і ўменняў, але і дыялогу паміж пакаленнямі.

Інфармацыя пра падзею / публічнасць:

http://www.youtube.com/watch?v=hM2QOKUReq4

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

3 каментары

  1. Восхищаюсь вашей работой!

  2. Найлепшых пажаданняў у наступным годзе.

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары