Зараз вы тут: Навiны » ТРЭНІНГ “ЮРЫДЫЧНЫЯ АСПЭКТЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ САЦЫЯЛЬНАЙ ЗАМОВЫ”

Міжнароднае асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне “АКТ” запрашае прыняць удзел у трэнінге “Юрыдычныя аспэкты дзяржаўнай сацыяльнай замовы”, які адбудзецца 13-14 жніўня 2010 году ў Менску.

Мэта трэнінгу: інтэрактыўная апрабацыя дзеючых і праектных нарматыўных дакумэнтаў, якія рэглямантуюць працэс реалізацыі дзяржаўнай сацыяльнай замовы.

Аспэкты трэнінгу:

– Прававая база дзяржаўнай сацыяльнай замовы ў Беларусі. Агляд дзеючых нарматыўных дакумэнтаў.

– Праекты нарматыўных актаў аб дзяржаўнай сацыяльнай замове, распрацаваныя МАГА “АКТ”, ды іх інтэрактыўная апрабацыя:

а) праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай сацыяльнай замове”,

б) праект Палажэньне «О порядке целевого финансирования (субсидирования) общественно-полезных проектов некоммерческих организаций»,

в) праект Палажэньне «О субсидировании поставщиков социальных услуг»,

г) праект Палажэньне «О порядке предоставления и использования целевых потребительских субсидий в виде социальных сертификатов».

– Юрыдычныя асаблівасьці дзейнасьці НДА.

Трэнэры: Алена Кузьміч і Валеры Журакоўскі.

Арганізатары кампэнсуюць выдаткі ўдзельнікаў на праезд пры наяўнасьці квіткоў.

Да ўдзелу запрашаюцца па 1-2 прадстаўніка кіруючых органаў і юрыстаў грамадзкіх арганізацыяў, а таксама іншыя зацікаўленыя асобы.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць анкету-заяўку (Anketa_training) на эл. адрас: act.trainings@gmail.com альбо праз факс: (017) 222 71 29.

Месца будзе паведамлена разам з пацьверджаньнем удзелу.

Апошні тэрмін падачы заявак: 9 жніўня 2010 году.

З пытаньнямі зьвяртайцеся да Надзеі Левішчавай праз тэл.:  +375 29 274-34-57, (017) 222-71-29 альбо эл. пошту: act.trainings@gmail.com

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары