Назва: Летнік рамёстваў “Жывое цяпло” па валянню з авечай шэрсці
Назва арганізацыі: Міёрска-Браслаўскі агратурыстычны кластэр
Апісанне падзеі: Галоўная мэта ініцыятывы – захаванне і папулярызацыя мясцовых рамёстваў шляхам навучання гэтым рамёствам гаспадароў аграсядзіб і членаў іх сямей, мясцовых жыхароў і зацікаўленых асоб. Дзякуючы гэтаму павышаецца прыцягальнасць агра- и экатурызму, пашыраецца спектр паслуг агрсядзіб: валоданне традыцыйнымі рамёствамі дазваляе гаспадарам аграсядзіб дэманстраваць гасцям працэс вырабу традыцыйных (і не толькі) рэчаў, навучаць рамяству, а таксама атрымоўваць дадатковы заробак прадаючы свае рамесныя вырабы і сыравіну для іх , якая маецца ў падсобнай гаспадарцы. Летнік рамёстваў – эфектыўная форма авалодання навыками розных відаў рамёстваў за кароткі час.
Час і месца: 25 – 27 жніўня 2014года у аграсядзібе “Мацейкава сяліба” , што ў вёсцы Пераброддзе Міёрскага раёна Віцебскай вобласці.
Для каго: Для гаспадароў аграсядзіб і членаў іх сямей, мясцовых жыхароў і асоб, якія цікавяцца народным рамяством.Непасрэдных удзельнікаў летніка было ўсяго 16 чалавек.
Вынікі: 15 чалавек авалодалі асновами мясцовага традыцыйнага рамяства, звязанага з перапрацоўкай воўны і вырабу з яе рознай прадукцыі. У 8 аграсядзібах адчынены дэманстрацыйныя куткі вырабаў з воўны. Праведзена міні-выстава вырабаў з воўны, вырабленых ўдзельнікамі летніка, гледачамі якой сталі больш за 30 мясцовых жыхароў і гасцей. Зняты відэафільм аб нашым летніку, які 23 лістапада будзе прэзентаваны на канферэнцыі ў Мінску.
Інфармацыя пра падзею / публічнасць:
- Газета “Міёрскія навіны” за 2 верасня 2014г
- газета “Сельская газета” за 22 лістапада 2014 года
- у інтэрнэце відэафільм: http://yotu.be/aVcFGymoTrE