Зараз вы тут: Падзея года » 36. 1939 год у памяці жыхароў Беларусі

Назва: Конкурс для вучняў старшых класаў сярэдніх школ і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь «1939 год у памяці жыхароў Беларусі».

Назва арганізацыі: МГА “Гісторыка”

Апісанне падзеі: Дзякуючы праведзенаму конкурсу і мерапрыемствам, якія адбыліся ва ўсіх рэгіенах, больш за 500 чалавек з розных куткоў Беларусі – моладзь, студэнты, настаўнікі, выкладчыкі, краязнаўцы, прафесійныя даследчыкі і аматары гісторыі – пазнаеміліся, ці паглыбілі свае веды ў накірунку працы з вуснагістарычным матэрыяламі, даведаліся, як выкарыстоўваць архіўныя крыніцы, а таксама, як прымяніць свае веды ва ўласным вуснагістарычным даследванні.

Час і месца: З 15 кастрычніка 2013 года па 15 мая 2014 года. 15 жніўня 2014 – аб’яўленне пераможцаў. 26-27 верасня 2014 года – узнагароджванне пераможцаў конкурса і правядзенне міжнароднай навуковай канферэнцыі.

Для каго: У першаю чаргу, конкурс арыентаваны на беларускую моладзь: школьнікаў старшых класаў і навучэнцаў, таксама на настаўнікаў, выкладчыкаў, даследчыкаў, якія выкарыстоўваюць, ці зацікаўлены выкарыстаннем вуснагістарычных крыніц, як перспектыўнага напрамку ў развіцці іх прафесійных падыходаў; акрамя таго, на аматараў гісторыі, якія цікавяцца вывучэннем мінулага іх лакальнай супольнасці.

Вынікі: Арганізатарамі конкурса, пры падтрымцы рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі, было праведзена каля 20 інфармацыйных мерапрыемстваў: найбольшая колькасць трэнінгаў, семінараў і прэзентацый была праведзена ў г. Мінску: 7 сустрэч. У Брэсцкім і Магілеўскім рэгіенах было ажыццяўлена па тры сустрэчы, у Гродзенскай вобласці – дзве сустрэчы; у Гомельскім і Віцебскім рэгіенах – па адной прэзентацыі.

Акрамя таго, для конкурса былі распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы і правядзенню вуснагістарычнага даследвання. Станоўчыя водгукі аб распрацаваных да конкурсу метадычных рэкамендацыях выказваліся вялікай колькасцю ўдзельнікаў, а таксама кіраўніцтвам інстытутаў развіцця адукацыі. Недахоп якасных метадычных распрацовак у школьнай сістэме, па словах удзельнікаў, з’яўляецца рэальнай праблемай. Метадычныя матэрыялы выйшлі ў друкаваным выглядзе, таксама іх можна спампаваць па на партале Беларускага Архіва Вуснай гісторыі http://www.nashapamiac.org/docs/konkurs1939/Metadychka%20Konkurs1939.pdf.

Інфармацыя пра падзею / публічнасць:

  • Асноўная інфармацыя па конкурсу, у тым ліку працы пераможцаў, размешчаны на партале Беларускага Архіва Вуснай Гісторыі ў спецыяльнай рубрыцы па адрасе http://nashapamiac.org/archive/getrubrics.html?rubricId=3
  • Акрямя таго, конкурс і падзеі, звзаныя з ім, шырока прадстаўлены ў СМІ:
    1) 29 кастрычніка 2013 – презентацыя конкурса для выкладчыкаў і студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна, г. Брэст, http://www.nashapamiac.org/archive/viewfullnews.html?id=96
    2) 3 лістапада 2013 – презентацыя конкурса для ўдзельнікаў трэнінгу па аналізу вуснагістрычных крыніц, г.Мінск, http://www.nashapamiac.org/archive/viewfullnews.html?id=100
    3) 9 лістапада 2013 – презентацыя конкурса для ўдзельнікаў семінара “Вусная гісторыя на ўроку”, г.Мінск, http://www.nashapamiac.org/archive/viewfullnews.html?id=102
    4) 13 лістапада 2013 – “Конкурс для школьнікаў “1939 год у памяці жыхароў Беларусi” – публікацыя інфармацыі пра конкурс на партале часопіса АRCHE, http://www.arche.by/by/page/promo/16836
    5) 13 лістапада 2013 – “Конкурс для школьнікаў “1939 год у памяці жыхароў Беларусi” – публікацыя інфармацыі пра конкурс на сайце Жывая гiсторыя майго краю, http://living-history.by/news/konkurs-dlya-shkolnikau-1939-god-u-pamyaci-zhyharou-belarusi
    6) 25 лістапада 2013 – Якуб Сушчынскі “Конкурс для школьнікаў пра падзеі 1939 года”- публікацыя інфармацыі пра конкурс на сайце Беларускага Радыё Рацыя, http://www.racyja.com/index.php?id=105&zoom=20073#.UswaXtJdXIc
    7) 26 лістапада 2013 – презентацыя конкурса пад час правядзення круглага стала па тэме “Дакументы найноўшай гісторыі як сродак фармавання дэмакратычных і нацыянальных каштоўнасцяў у свядомасці беларусаў. Роля сучасных сродкаў захавання інфармацыі і камунікацыі”, г. Мінск, http://www.nashapamiac.org/archive/viewfullnews?id=106
    8) 26 лістапада 2013 – прэзентацыя конкурса перад настаўнікамі і вучнямі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, г. Мінск, http://www.nashapamiac.org/archive/viewfullnews?id=106
    9) 26 лістапада 2013 – Насця Александровіч “Варта памяці: Захаваць дакумэнтальную спадчыну Беларусі, каб фармаваць аб’ектыўны погляд на найноўшую гісторыю” – публікацыя на сайце Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі пра прэзентацыю конкурса пад час правядзення круглага стала “Дакумэнты найноўшай гісторыі, як сродак фармаваньня дэмакратычных і нацыяльных каштоўнасьцяў у сьвядомасьці беларусаў. Роля сучасных сродкаў захаваньня інфармацыі і камунікацыі”, г. Мінск, http://belngo.info/2013.varta-pamyatsi-zahavats-dakume-ntal-nuyu-spadchy-nu-belarusi-kab-farmavats-ab-ekty-u-ny-poglyad-na-najnou-shuyu-gistory-yu.html
    10) 27 лістапада 2013 – Марат Гаравы “Захавайма нашую гістарычную памяць” публікацыя інфармацыі пра конкурс на сайце Настаўнік.info, http://nastaunik.info/news/?id=8123
    11) 9 снежня 2013 – презентацыя конкурса пад час правядзення круглага стала для настаўнікаў Магілеўскай вобласці пад назвай “Вусная гісторыя як перспектыўны накірунак дзейнасці для настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства” у Магілеўскім інстытуце развіцця адукацыі, г.Магілеў, http://www.nashapamiac.org/archive/viewfullnews?id=111
    12) 9 снежня 2013 – презентацыя конкурса на сустрэчы “Краязнаўчай гасцеўні” Магілеўскага абласнога музея імя Е.Р.Раманава з краязнаўцамі, журналістамі, выкладчыкамі і студэнтамі, г.Магілеў, http://www.nashapamiac.org/archive/viewfullnews?id=111
    13) 13 снежня 2013 – “Belarus is Back with New Competition Topic!” – публікацыя на міжнародным сайце конкурсаў, якія праводзяцца ў Еўропе, http://www.eustory.eu
    14) 20 снежня 2013 – Юльяна Мішур “1939 год у памяці жыхароў Беларусі. Ці ведаеце Вы, як жылося беларусам восенню 1939 года?”- публікацыя ў газеце гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа «Трыкутнік. Каляды”.
    15) 27 снежня 2013 – презентацыя конкурса пад час круглага стала “Вусная гісторыя ў Беларусі: тэндэнцыі і перспектывы развіцця” для гісторыкаў, г.Мінск, http://www.nashapamiac.org/archive/viewfullnews.html?id=115
    16) 23 студзеня 2014– презентацыя конкурса для настаўнікаў беларускай мовы Брэсцкай вобласці, арганізаванага БАВГ у Брэсцкім абластным інстытуце развіцця адукацыі, г.Брэст, http://www.nashapamiac.org/archive/viewfullnews.html?id=119
    17) 22 студзеня 2014 – рэпартаж пра конкурс “1939 год у памяці жыхароў Беларусі” ў эфіры Польскага Радыё.
    18) 30 студзеня 2014 – “1939 год у памяці жыхароў Беларусі” – публікацыя інфармацыі пра конкурс у №4 (501) Краязнаўчай газеты, С.2.
    19) 19 сакавіка 2014 – презентация конкурса “1939 год у памяці жыхароў Беларусі” для настаўнікаў гісторыі Віцебскай вобласці, арганізаванага БАВГ у Віцебскім абласным інстытуце разіцця адукацыі, г.Віцебск, http://www.nashapamiac.org/archive/viewfullnews.html?id=126
    20) 19 сакавіка 2014 – презентацыя конкурса “1939 год у памяці жыхароў Беларусі” на семінары “Вусная гісторыя: тэорыя і практыка выкарыстоўвання” для настаўнікаў, арганізавананага БАВГ у Мінскім абласным інстрытуце развіцця адукацыі, г.Мінск http://www.nashapamiac.org/archive/viewfullnews.html?id=126.
    21) 12 красавіка 2014 – презентацыя конкурса “1939 год у памяці жыхароў Беларусі” на семінары “Вусная гісторыя: тэорыя і практыка” для аматараў вуснай гісторыі з усёй Беларусі, арганізавананага БАВГ у г. Гродна. http://www.nashapamiac.org/archive/viewfullnews.html?id=133
    22) 28 верасня 2014 – «17 верасня 1939 года – чаму ўлада забылася на юбілей?» – публікацыя пра рэзультаты канферэнцыі на сайце Eurobelarus. http://eurobelarus.info/news/society/2014/09/28/17-verasnya-1939-goda-chamu-lada-zabylasya-na-yub-ley.html
    23) 30 верасня 2014 – Марына Маўчанава «Пакуль жывуць сведкі…” – артыкул у газеце “Народная Воля” пра рэзультаты канферэнцыі і пра цэрэмонію ўзнагароджвання пераможцаў конкурса. www.nv-online.info/attachment/551/Narodnaya_volia_30_09.pdf
Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары