Назва: Фэст «Мроя блакiтных азер»
Назва арганізацыі: ГА Экадом
Апісанне падзеі:
Час і месца: Фэст адбыўся 11 кастрычніка 2014 года у старажытным мястэчку Лынтупы, што месціцца на памежжы Беларусі і Літвы.
Для каго: Мерапрыемства было арганізавана для жыхароў Лынтуп і мясцовых дачнікаў.
Вынікі: Фэст аб’яднаў мясцовых жыхароў і мінскіх дачнікаў-актывістаў. Былі наладжаны кантакты з мясцовай адміністрацыяй. Фэст дазволіў жыхарам набыць вырабы мясцовых майстроў ці антыкварныя прадметы побыту, паўдзельнічаць у творчых майтар-класах, пакаштаваць вырабы гаспадынь, разам зрабіць вялікія арэлі, паўдзельнічаць у дзіцячых творчых майстэрнях. Усё гэта працуе на карысць мясцовай супольнасці і дазваляе мясцовым жыхарам разам працаваць над агульнымі справамі, зрабіць такі фэст традыцыйным, што дапаможа і прыцягнуць увагу турыстаў да гэтага цікавага рэгіёна. На фэсце была створана буккросінгавая палічка, якая засталася ў мясцовым клубе. Таксама быў сабраны і ацыфраваны фотаархіў ад мясцовых жыхароў.
Інфармацыя пра падзею / публічнасць:
- http://ecohome-ngo.by/ru/vosen-ski-fe-st-na-blakitny-h-azyorah/