Зараз вы тут: Падзея года » 32. ADUfest 2.0

Назва: ADUfest 2.0

Назва арганізацыі: Adukacyja.info

Апісанне падзеі: ADUfest 2.0 – фестываль паспяховых беларускіх выпускнікоў з усяго свету, якія атрымалі выдатную адукацыю і замежны досвед, былі адзначаныя прэстыжнымі стыпендыямі і з’яўляюцца перспектыўнымі спецыялістамі ў сваіх прафесіях, а таксама маюць бачанне, жаданне і сілы, каб паляпшаць грамадства і жыццё ў Беларусі. Кожны ўдзельнік мерапрыемства мусіў прапанаваць інтэрактыўны майстар-клас на тэму, цікавую і блізкую яму. На фестывалі былі прадстаўлены воркшопы на разнастайныя тэмы – ад мастацка-музычных да ўжыткова-практычных, падрабязна тут http://adukacyja.info/files/download./adufest.pdf

Час і месца: АДУфэст быў заснаваны летам 2013 года як мерапрыемства, якое будзе праводзіцца штогод у іншым месцы. Жнівень 2013 – возера Сялява, Крупскі раён, Беларусь. Жнівень 2014 – вёска Візна на рацэ Нарэв, Польшча.

Для каго: Удзельнікамі АДУфэста 2.0 былі 30 беларускіх выпускнікоў і студэнтаў старэйшых курсаў ва ўзросце ад 18ці да 30ці гадоў, якія атрымалі свой інтэркультурны і адукацыйны досвед у Беларусі, Англіі, В’етнаме, Венесуэле, Грузіі, ЗША, Італіі, Канадзе, Літве, Нямеччыне, Польшчы, Расіі, Румыніі, Тайвані, Швейцарыі, Чэхіі.

Вынікі: 30 удзельнікаў паглыбілі свае веды ў розных галінах, даведаліся шмат новага аб сістэме вышэйшай адукацыі ў іншых краінах, заахвоціліся да больш актыўнай грамадскай і валанцёрскай дзейнасці, прыдбалі кантакты сярод сваіх аднагодкаў і калегаў, натхніліся на плённую працу з аднадумцамі. Рэфлексіі і водгукі некаторых удзельнікаў можна знайсці тут http://adukacyja.info/files/download/adufest.pdf – старонка 28.

Інфармацыя пра падзею / публічнасць:

  • http://adukacyja.info/files/download/adufest.pdf
  • http://adukacyja.info/programs/education/2408-adufest-20.html
  • http://www.racyja.com/sumezhzha/na-belastochchyne-adbyusya-adufest-2-0/
  • http://dzedzich.org/wp/2014/05/19/adufest-2-0-na-vakacyi-z-adukacyyaj/
  • http://zbsb.org/node/9185
  • http://adukacyja.info/news/projects/1912-padarunki-ad-adukacyjainfo.html
Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары