Зараз вы тут: Падзея года » 24. “Па месцам Першай сусветнай вайны” і “Знаёмства з вядомымі землякамі”

Назва: Экскурсіі “Па месцам Першай сусветнай вайны” і “Знаёмства з вядомымі землякамі”

Назва арганізацыі: Краязнаўцы Івацэвіччыны

Апісанне падзеі: Знаёмства з роднымі мясцінамі для маладога пакалення, для выхавання пачуцця патрыятызма.

Час і месца: 29 кастрычніка 2014г. Івацэвічы-Целяханы-Выганашчы. 30 кастрычніка 2014г. Івацэвічы-Косава-Заполье.

Для каго: Школьнікі 40 чалавек.

Вынікі: У рамках экскурсіі “па месцах Першай сусветнай вайны ” навучэнцы СШ №1 г.Івацэвічы змаглі наведаць музей Целяханскай школы, экалагічны музей у Выганашчах, царкоўны комплекс з могілкамі ў вёсцы Святая Воля, аб’екты лініі умацавання ўздоўж Агінскага канала і прашлі па экалагічнай сцежцы. У межах экскурсіі “Знаёмства з вядомымі землякамі Івацэвіччыны” вучні ДУА СШ №1 г.Івацэвічы змаглі пазнаёміцца з таленавітымі краязнаўцамі нашага раёна Алесем Фамічом Зайкай і Наталляй Яўгенаўнай Бялевіч. Шмат карыснай і цікавай інфармацыі навучэнцы атрымалі падчас экскурсіі па музеям. Такія вандроўкі даюць шмат пазітыўных эмоцый і напаўняюць душу цудоўным цяплом.

Інфармацыя пра падзею / публічнасць:

  • http://bfk.by/
  • “Івацэвіцкі веснік” 6 лістапада 2014 года
  • “Краязнаўчая газета” №42 лістапад 2014г.
Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары