Зараз вы тут: Падзея года » 21. Мір дому

Назва: Метадычны дапаможнік “Мір дому” – серыя семінараў па прафілактыцы хатняга гвалту

Назва арганізацыі: Саюз сястрынстваў міласэрнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы

Апісанне падзеі: Мэта – інфармаваць і змяніць у рэлігійным асяроддзі стаўленне да праблемы хатняга гвалту.

Час і месца: Час правядзення семінараў – з 1 жніўня 2012 года – па лістапад 2014 года. Выдадзены дапаможнік у кастрычніку 2014 года.

Для каго: Рэлігійная супольнасць Праваслаўнай Царквы.

Вынікі: За час правядзення семінараў ахоплена больш за 1000 чалавек – сярод іх святары, царкоўныя сацыяльныя работнікі, сёстры міласэрнасці, прыхаджане. У семінарах прынялі ўдзел як сталыя, так і маладыя слухачы. Сярэдні ўзрост – ад 17 да 60 гадоў. Рэлігійная суполка прытрымліваецца дастаткова кансерватыўных поглядаў на праблему хатняга гвалту – недаацэньвае гэтую праблему, а часам нават адмаўляе яе існаванне. Падчас семінараў людзі мяняюць свой погляд (аб чым прызнаюцца падчас зваротнай сувязі – рэфлексіі – ёсць у бумажным выглядзе) як на гэтую праблему, так і на тое, што такое сям’я і якімі павінны быць здаровыя зносіны паміж сроднікамі. Святары, якія былі ўдзельнікамі мерапрыемстваў, ужо не кажуць пацярпеўшым жанчынам: “цярпі, будзь пакорлівай”, ведаюць пра тое, у якіх арганізацыях можна такім людзям атрымать дапамогу. Былі ўдзельнікі, якія паведамлялі нам і пра змены ў сваіх паводзінах у сям’і.

Такім чынам, семінары з дапаможніка “Мір дому” карысны для грамадства – яны спрыяюць фармаванню мірных, здаровых адносінаў у сем’ях, праз атрыманне новых ведаў, праз магчымасць зазірнуць у сваю душу, праз адзнаку сваіх паводзінаў і ўспрыяцій. І служаць рэальным інструментам па прафілактыцы сямейнага недабрабыту.

Інфармацыя пра падзею / публічнасць:

  • http://mirdomu.sestra.by/peace/prophylaxis
Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары