Зараз вы тут: Падзея года » 17. Жамчужына

Назва: Фестываль творчых дасягненняў вучняў «Жамчужына»

Назва арганізацыі: ДУА “Гімназія № 7 г. Маладзечна”

Апісанне падзеі: Праблема самарэалізацыі асобы стаіць у сучасным грамадстве. Развіццё творчых здольнасцей вучняў, узнікненне жадання і фарміраванне ўмення выступаць на сцэне, праяўляць сябе ў самых розных сферах мастацтва – асноўная мэта правядзення фестывалю творчых дасягненняў вучняў. І гімназісты змаглі праявіць сябе ў самых розных галінах, таму што ў праграме фестывалю былі тэматычныя дні: дзень песні «Заспяваем, сябры!» , дзень танца «Грацыя», дзень дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Горад майстроў», дзень тэатра «Казачная краіна», заключны, пяты, дзень фестывалю «Хвіліна славы», дзе падводзіліся вынікі ўсіх тэматычных дзён, былі прадстаўлены лепшыя нумары, пераможцы атрымалі ўзнагароды.

Час і месца: Май 2014 года, г. Маладзечна, ДУА «Гімназія № 7 г. Маладзечна»

Для каго: Вучні 1-11 класаў, педагогі гімназіі, бацькі.

Вынікі: Для падлетка вельмі важна, каб пра яго поспехі ведалі акаляючыя. Мы ганарымся нашымі гімназістамі, не толькі тады, калі яны перамагаюць, абараняючы гонар установы адукацыі, але і калі становяцца пераможцамі па-за межамі гімназіі. Таму на святочнай праграме «Хвіліна славы» былі адзначаны вучні, якія дасягнулі значных вынікаў, займаючыся рознымі відамі творчасці, ва ўстановах дадатковай адукацыі. Таксама былі ўзнагароджаны і спартсмены.

Інфармацыя пра падзею / публічнасць:

  • http://www.gimnasy7-molo.by
Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар


7 × = 14

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары