Зараз вы тут: Навiны, Слайдшоу » 17 сакавіка 2014 адбудзецца адкрыццё выставы фота -работ «Я – Грамадзянін!»

17 сакавіка ў галерэі tut.by адкрыецца выстава фота -работ Алены Макушкінай «Я – Грамадзянін!». Дадзеная выстава – гэта спроба ў візуальнай форме паказаць дух сучаснай сапраўднай грамадзянскасці, любові да сваёй краіны. Для кагосьці, магчыма, яна можа увасабляць нейкі варыянт вобраза сучаснага беларуса.

Дадзены фота- праект стаў пераможцам конкурсу «Сучасная беларуская грамадзянскасць», які ладзіўся летам 2013 Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы ў межах кампаніі «Грамадзянскасць.BY».

Што такое грамадзянскасць? Ці ёсць ёй месца ў нашым паўсядзённым жыцці? Што значыць быць грамадзянінам сваёй краіны? На гэтыя і іншыя пытанні паспрабавала адказаць Алена ў сваіх работах.

Алена Макушкина LAGONZA – беларускі фотажурналіст і фотамастак , сябра Беларускага саюза дызайнераў. Распрацоўвала і ўвасабляла рэкламныя кампаніі для вядомых брэндаў. У прафесійнай фатаграфіі ўжо 6 гадоў , паспяхова працуе як для буйных кампаній , так і з прыватнымі кліентамі , часопісамі , рознымі ТБ -і інтэрнэт -рэсурсамі. Прымае ўдзел у міжнародных адукацыйных , сацыяльных , тэатральных і арт -праектах , пастаянны фатограф КорнягТЭАТРу . Работы Алены атрымалі ўзнагароды міжнародных конкурсаў і фестываляў , праведзена больш за 10 розных выставаў.

Адкрыццё выставы адбудзецца 17 сакавіка ў 19.00 у галерэі tut.by ( В.Харужай 1а , 6 паверх , ГЦ Сілуэт).

Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары