Назва: Адукацыйна-асветніцкі праект “Спеўны сход”
Назва арганізацыі: Спеўны сход
Апісанне падзеі: Праект для беларусаў, якія хочуць ведаць свае народныя песні, умець спяваць іх.
Час і месца: “Спеўныя сходы” пачаліся ўвесну 2014 года, і сталі праводзіцца рэгулярна з восені. Асноўны “Спеўны сход” праходзіць раз на месяц. Акрамя яго, праводзяцца дадатковыя “Спеўныя сходы”.
Для каго: На “Спеўны сход” прыходзяць людзі рознага ўзросту і дзейнасці. Напрыклад, на апошнім буйным Сходзе, дзе спявалі калыханкі і дзіцячыя песні, і дзе было больш за 100 удзельнікаў, прысутнічала шмат дзяцей.
Вынікі: Людзі заахвоціліся вывучэннем і спяваннем беларускай песні (пра гэта гаворыць колькасць наведвальнікаў Сходаў і колькасць сяброў суполак у сацыяльных сетках). Пастаянныя ўдзельнікі могуць узгадаць і праспяваць да 10 песень. Удзельнікі пачынаюць самастойна спяваць песні на Днях нараджэння, у вандроўках.
Інфармацыя пра падзею / публічнасць:
- https://www.facebook.com/speunyshod?fref=ts
- https://vk.com/speunyshod
- YouTube: http://xaa.su/Ww7
- http://www.belsat.eu/be/programs/3832/24679/38179/
- http://news.tut.by/culture/417079.html
- http://belapan.com/archive/2014/09/25/media_spevy_v/
- http://vsr.mil.by/2014/10/11/folklornye-pesni-v-cexe/
- http://news.tut.by/society/419215.html
- Таксама выходзіў сюжэт на СТВ, і матэрыялы ў газетах “Культура” і “ЛіМ”.