Зараз вы тут: Падзея года » 12. Пленэр маляванага дывана

Назва: Пленэр маляванага дывана да 1030 – годдзя старажытнага Заслаўя

Назва арганізацыі: Творчае грамадскае аб’яднанне МАСТАК

Апісанне падзеі: Па суботах або нядзелях, паводле спецыяльных абвестак-запрашэнняў у ФБ на старонцы ПАДЗЕЯ, у Заслаўе к 9-ці гадзінам раніцы прыязжалі ўсе жадаючыя прыняць удзел у мастацка-гістарычным пленэры, і іх сустракалі арганізатары пленэру – сябры Творчага грамадскага аб’яднання МАСТАК. Далей цягам 3-4 гадзінаў адбывалася экскурсія ў пэўны гістарычны вектар старажытнага Заслаўя. Пасля грамада рушыла да Сядзібы Маркаўца-Гаранскай, дзе ўдзельнікі абедалі і дзяліліся ўражаннямі. Па абедзе праводзілася лекцыя па вызначаным перыядзе гісторыі Заслаўя. У канцы дня ўсе раз’язжаліся. А на падвядзенне вынікаў пленэра 9 жніўня 2014 года ўсе прывезлі свае творы, з якіх утварылася выстава. Падводзіліся вынікі, аўтары лепшых твораў былі ўганараваныя прызамі.

Час і месца: Пленэр праводзіўся ў Заслаўі ў 10 этапаў цягам чатырох месяцаў (май-жнівень) 2014.

Для каго: Узяць удзел у пленэры без усялякіх абмежаванняў шырока запрашаліся ўсе, хто пажадаў – як творчыя асобы з Заслаўя, так і з усяе Беларусі. Выставы пленэра наведалі 6-7 верасня госьці Рэспубліканскага Свята Пісьменства і друку 2014 ў Заслаўі, і далей пабачуць наведвальнікі выстаў Пленэра-2014 па Беларусі.

Вынікі: У Пленэры за чатыры месяцы яго правядзення узялі ўдзел 98 асобаў. На выставе пленэру экспанавалася 148 твораў мастацтва, выставу паглядзелі дзесяткі тысячаў удзельнікаў і гасцей Дзён пісьменства і друку ў Заслаўі. Творы з Пленэра прызначаліся дзеля экспанавання на адкрытай выставе ў самым цэнтры Заслаўя, на вуліцы Замкавай, у дні правядзення Рэспубліканскага свята Дні пісменства і друку 6-7 верасня 2014 года, што было ўзгоднена з гарадской адміністрацыяй;

– Творы з Пленэра прызначаліся дзеля экспанавання на выставе ПАМЯЦІ ВІКТАРА МАРКАЎЦА – заўчасна загінулага старшыні Творчага грамадскага аб’яднання МАСТАК – у Мінскім палацы мастацтваў у 2015 годдзе;

– Па выніках пленэра задумана стварэнне манаграфіі, якая прсвечана гісторыі Пленэраў маляваных дываноў у Заслаўі, дасягненням і пашырэнню іх здабыткаў у грамадскіх колах Рэспублікі Беларусь.

– Па выніках пленэра стваранны два відыёфільма – пра Пленэр 2014, Пра гісторыю пленэраў і іх выставы па краіне.

– Па выніках Пленэра 2014 рыхтуецца інтэрнэт-сайт, мэта якога – адлюстраванне гісторыі і дасягненняў з’явы, віртуальныя МАЙСТАР-КЛАСЫ стварэння маляваных дываноў.

– Пад час правядзення Пленэра – 2014 у шэрагі сяброў Творчага грамадскага аб’яднання МАСТАК увайшло дадаткова 19 творчых асобаў.

Інфармацыя пра падзею / публічнасць:

  • Хада пленэра шырока і метадычна адлюстроўвалася на розных старонках ФЭЙСБУКА і набыла сотні прыхільнікаў.
Сеткi:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Одноклассники

3 каментары

  1. Пленер стал действительно очень важным событием,объединив в себе можество интересных людей, мыслей и чувств! Голосую за культуру и искусство!

  2. Натальля says:

    Цудоўная натхняльная падзея! Дужа хочацца паўтору, бо ідэі па сёння ў эскізах і просяць рэалізацыі.

  3. Pasha says:

    i was very exciting event,I was following it through all summer,my sister and nephew took part in it and learn very much unic local history and traditions .well done everyone!

Дадаць каментар

© 2012-2017 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы · Падпiшыся:ЗапісыКаментары